Знайсці
29.03.2020 / 09:542РусŁacБел

У Мінску 20-гадовы хлопец прасіў выслаць яму фатаграфіі ў аголеным выглядзе, а затым вымагаў грошы, выдаючы сябе за міліцыянера

Жыхар Мінскага раёна ў канцы мінулага года ў адной з сацыяльных сетак пазнаёміўся з двума мужчынамі. У ходзе перапіскі ён прасіў суразмоўцаў выслаць яму іх фатаграфіі ў аголеным выглядзе, паведаміць нумары тэлефонаў, а потым дамаўляўся пра сустрэчу, пішуць «Мінск-навіны».

Пры асабістай сустрэчы з мужчынамі малады чалавек прадстаўляўся супрацоўнікам аднаго са сталічных РУУС і пагражаў прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці з выкарыстаннем нібыта наяўных у яго службовых паўнамоцтваў і сувязяў, а таксама распаўсюдзіць інтымныя і іншыя звесткі, якія пацярпелыя жадалі захаваць у таямніцы. У далейшым ілжэміліцыянт патрабаваў у іх грошы за нібыта не прыцягненне да крымінальнай адказнасці і захаванне ў таямніцы звестак. Агульная сума шкоды перавысіла 1 100 рублёў.

У 2018 годзе абвінавачаны ўжо быў судзімы за аналагічныя злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031