Знайсці
23.03.2020 / 11:14РусŁacБел

Работнік салона скраў на працы мабільнік і вынес яго пад выглядам смецця

У міліцыю звярнулася кіраўніцтва аднаго з салонаў сувязі: зніклі грошы і тэхніка на 700 рублёў.

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Цэнтральнага РУУС высветлілі, што да крадзяжу датычны 22-гадовы спецыяліст па продажах.

Цягам некалькіх месяцаў малады чалавек, прадаючы тавар пакупнікам, не праводзіў праз касу разліковыя аперацыі, а прысвойваў выручку. Таксама аднойчы, распакоўваючы скрынкі, наўмысна пакінуў у адной з іх мабільны тэлефон, які на наступны дзень вынес за межы гандлёвага аб'екта пад выглядам смецця.

Скрадзены тэлефон пасля прадаў на адным са сталічных рынкаў, а грошы патраціў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031