Лукашэнка: Залішні каранцін не дае вынікаў пры барацьбе з каранавірусам. Так кітайцы сказалі
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, піша sb.by.
— Мы ўвялі даўно (больш за 2 месяцаў таму), калі толькі пачалася гэтая зараза, на мяжы кантроль. Унутры краіны — кантроль. Толькі якое падазрэнне — кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў мы правяралі і ізалявалі нават. Сёння мы назіраем каля 2 тысяч чалавек. Проста назіраем: мы баімся, каб у іх там не было нейкай заразы.
Лукашэнка ўдакладніў, што каля 3 тысяч чалавек, за якімі назіралі дактары, аказаліся здаровымі.
— І вось таму кітайцы нам кажуць, што не трэба залішне каранцініць, бо гэта вынікаў не дае. І наш вопыт гэта пацвярджае: 3 тысячы чалавек назіралі — 3 тысячы здаровыя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 1
ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА
 2
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА
 10
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера