Знайсці
16.03.2020 / 13:5212РусŁacБел

Крэмль адказаў на крытыку Лукашэнкі пасля закрыцця мяжы з Беларуссю

kremlin.ru

У Крамлі разлічваюць на разуменне з боку Мінска пасля прынятага Масквой рашэння пра закрыццё мяжы паміж Расіяй і Беларуссю. Пра гэта ў панядзелак, 16 сакавіка, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе lenta.ru.

Па словах прадстаўніка Крамля, ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруса кожная краіна мае права прымаць тыя меры, якія лічыць неабходнымі для гарантавання бяспекі сваіх грамадзян. «Мы разлічваем на разуменне нашых партнёраў, тым больш, нашага бліжэйшага партнёра і саюзніка — Беларусі», — падкрэсліў Пяскоў у адказ на крытыку, якой падвергнуў рашэнне Расіі Аляксандр Лукашэнка.

Прэс-сакратар расійскага лідара таксама адзначыў, што ўсе дзяржавы павінны прымаць актыўныя меры па барацьбе з дадзенай інфекцыяй.

Раней 16 сакавіка прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што Масква прыняла рашэнне закрыць мяжу з Беларуссю з-за распаўсюджвання каранавіруса.

Расія закрывае мяжу з Беларуссю

Лукашэнка рэзка адрэагаваў на закрыццё Расіяй мяжы з Беларуссю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031