Знайсці
16.03.2020 / 12:366РусŁacБел

У Беларусі 36 выпадкаў каранавіруса, 35 з іх у лёгкай форме

У Беларусі зарэгістравана 36 лабараторна пацверджаных выпадкаў каранавіруса, паведамляе Мінздароўя.

На сённяшні дзень у Беларусі COVID-19 у 5-ці студэнтаў БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, паўторны аналіз пацвердзіў наяўнасць РНК віруса.

Аднак ні ў кога з іх клінічных праяў хваробы не выяўлена.

За выходныя зарэгістраваныя станоўчыя тэсты у 4-х грамадзян Беларусі, што прыбылі з Мюнхена, Амстэрдама і Масквы. Усе пацыенты былі ізаляваны ў момант вяртання з-за мяжы. Іх найбліжэйшыя кантакты таксама ўжо шпіталізаваны.

Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь на сённяшні момант зарэгістравана 36 пацыентаў з станоўчым лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каранавіруса. Тры пацыенты выпісаны, трое - рыхтуюцца да выпіскі. У 8 маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу, праводзіцца неабходная тэрапія згодна з зацверджанай інструкцыяй. Адзін з пацыентаў знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці з станоўчай дынамікай. У астатніх пацыентаў прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.

За апошнія суткі выканана даследаванне на каранавірус 950 узораў. Яшчэ амаль 200 знаходзяцца ў рабоце. Усяго з пачатку лютага спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ўжо правялі больш за 16 тыс. тэстаў на COVID-19.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031