Знайсці
16.03.2020 / 08:44РусŁacБел

Чэхія ўвяла каранцін на ўсёй тэрыторыі

Ад 00.00 16 сакавіка Чэхія закрылася на каранцін. Пра гэта абвясціў прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш пасля шасцігадзіннага надзвычайнага паседжання чэшскага ўрада, піша Радыё Свабода.

Стан каранціну прадугледжвае абмежаванне вольнага перамяшчэння грамадзянаў на тэрыторыі Чэшскай Рэспублікі за выключэннем канкрэтна абгавораных выпадкаў і сітуацый.

Абмежаванне вольнага перамяшчэння не пашыраецца на найбольш жыццёва важныя сітуацыі. Можна будзе хадзіць на працу, у аптэку, медыцынскія ўстановы.

Не забаронена таксама бавіць час на прыродзе і ў парках, з умовай датрымання мінімальнай дыстанцыі 2 метры ад іншых людзей.

Абмежаванне вольнага перамяшчэння ўведзенае з прычыны таго, што, як зазначыў Бабіш, некаторыя людзі не выконваюць абмежаванні, уведзеныя супраць далейшага пашырэння каранавіруса.

Міністар унутраных справаў Ян Гамачэк удакладніў: «Мы стараемся мінімілізаваць кантакты паміж людзьмі. Гэта не забарона выходзіць на вуліцу, гэта ня хатні арышт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031