Знайсці
13.03.2020 / 13:511РусŁacБел

МАРГ: Цана тавару са зніжкавай картай не павiнна быць больш буйнога шрыфту, чым базавая

Кошт тавару са зніжкавай картай не павiнен быць пазначаны на цэнніку больш буйным шрыфтам, чым асноўная цана, паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Іна Гаўрыльчык, перадае БЕЛТА.

Іна Гаўрыльчык нагадала, што ў працэсе лібералізацыі ў гандлі МАРГ спрасціў патрабаванні да цэннікаў. Аднак некаторыя прадаўцы звяртаюцца да метадаў, якія могуць увесці пакупніка ў зман. Напрыклад, цана, якая прадастаўляецца пакупніку са зніжкавай картай, паказваецца вельмі буйна, а асноўная цана — меншым шрыфтам. У пакупніка складваецца ўражанне, што кошт, надрукаваны больш буйным шрыфтам, — асноўны, і толькі на касе высвятляецца, што гэта не так.

«Бачачы такую ​​праблему, МАРГ сабраў прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак і прапанаваў у рамках самарэгулявання гэтую сітуацыю змяніць. Гэта значыць, што асноўная цана паказваецца буйна, дадатковая інфармацыя — крыху менш», - патлумачыла Іна Гаўрыльчык.

Аднак не ўсе выканалі гэтыя рэкамендацыі. «Сёння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю гатовае да ўнясення змяненняў у заканадаўства аб гандлі, каб памяняць гэтую сітуацыю. Гэта значыць з лібералізацыяй, на жаль, не ўсе гандлёвыя арганізацыі справіліся», — канстатавала прадстаўнік МАРГ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930