Знайсці
13.03.2020 / 12:23РусŁacБел

Баварыя закрые ўсе школы і дзіцячыя сады з-за каранавіруса

Баварыя закрывае ўсе школы і дзіцячыя сады да канца велікодных канікул 19 красавіка з-за каранавіруса, паведаміў прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Маркус Зёдзер.

«З панядзелка школы і дзіцячыя сады зачыняюцца. Пакуль гэтая мера будзе дзейнічаць да канца велікодных вакацый», — заявіў ён.

Урад таксама уводзіць значна больш жорсткія правілы наведвання ў бальніцах і дамах састарэлых, каб абараніць насельніцтва, якое ўваходзіць у групы рызыкі па захворванні. Акрамя таго, ён нагадаў аб адмене мерапрыемстваў з колькасцю больш за сто чалавек у наступныя тыдні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930