Меркель: Каранавірусам заразіцца большасць насельніцтва. Галоўнае цяпер — выйграць час
Імаверна, да 70% насельніцтва заразіцца каранавірусам, што распаўсюджваецца па свеце. Пра гэта на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель.
Лячэння ад віруса пакуль няма. Таму ўсе высілкі трэба скіраваць на тое, каб запаволіць яго распаўсюд, сказала Меркель.
«Калі вірус трапляе ў краіну, імунітэту ў людзей няма і не існуе тэрапіі, тады ад 60 да 70% насельніцтва будзе заражана», — сказала яна на прэс-канферэнцыі ў Берліне.
«Зараз галоўнае — запаволіць распаўсюд віруса, каб не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя», — дадала Меркель.
«Галоўнае цяпер — выйграць час», — падкрэсліла яна.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера