Знайсці
10.03.2020 / 08:582РусŁacБел

Сандэрс і Байдэн памяняліся ролямі перад другім «супераўторкам»

flickr.com

10 сакавіка ў Амерыцы пройдзе другі запар «супераўторак» — у шасці штатах адбудуцца папярэднія выбары, на якіх будуць супернічаць кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі, якія прэтэндуюць на права вылучыцца ў прэзідэнты. Пераможца ў лістападзе кіне выклік Дональду Трампу, піша РБК.

Усяго кандыдаты будуць змагацца за галасы 352 дэлегатаў, гэта значыць амаль за 10% з 3979 прадстаўнікоў штатаў і тэрыторый ЗША, якія прымуць удзел у партыйным з'ездзе ў сярэдзіне ліпеня.

На з'ездзе дэлегаты фармальна абяруць кандыдата ў прэзідэнты, галасуючы ў адпаведнасці з вынікамі першасных выбараў у іх акругах. Больш за ўсё дэлегатаў у аўторак будзе разыграна ў штатах Мічыган і Вашынгтон — 125 і 98 адпаведна.

На мінулым «супераўторку» ўпэўнена перамог Байдэн, і зараз фаварытам лічыцца ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031