Знайсці
02.03.2020 / 16:565РусŁacБел

Ва Украіне бульбу на рынку прадавалі проста з Ролс-Ройса ФОТАФАКТ

У Жытоміры на мясцовым рынку 2 сакавіка заўважылі «Ролс-Ройс Фантом», багажнік якога выкарысталі для продажу бульбы. Яго прыгналі на рынак у якасці вясельнага аўтамабіля, але вырашылі выкарыстоўваць не па прызначэнні. Пра гэта піша «Жытомір-Онлайн».

— Ён размясціўся побач са стэлажамі ніжняй бялізны, — піша выданне.

Хоць «Ролс-Ройс» не новы, але ўсё роўна гэта аўтамабіль не з танных. Ён па розных звестках можа абысціся да 20 мільёнаў грыўняў (пад 1 млн даляраў).

Ва Украіне ў 2019 годзе попыт на аўтамабілі «Ролс-Ройс» павялічыўся ў тры разы. Усяго набылі 16 аўто, кожны з іх ацэньваецца ў некалькі соцень тысяч даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031