Знайсці
02.03.2020 / 08:258РусŁacБел

З выбарчай гонкі ў ЗША выбыў яркі кандыдат

flickr.com

Былы мэр горада Саўт-Бэнд (штат Індыяна) Піт Бутыджыдж ў нядзелю спыніў удзел у барацьбе за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў Саўт-Бэндзе, трансляцыю вёў тэлеканал CNN, піша ТАСС.

«Сёння вечарам я прыняў цяжкае рашэнне спыніць сваю прэзідэнцкую кампанію, — сказаў Бутыджыдж. — Я больш не буду спрабаваць стаць кандыдатам ад дэмакратаў на прэзідэнцкіх выбарах, але я зраблю ўсё магчымае, каб са студзеня ў нас быў новы прэзідэнт-дэмакрат». Экс-мэр не растлумачыў, чаму выходзіць з гонкі. Ён адзначыў, што на дадзеным этапе яму «лепш за ўсё адысці ў бок, каб захаваць адзінства партыі».

Бутыжыдж уступіў у перадвыбарчую барацьбу ў красавіку 2019 года. Яму ўдалося атрымаць перамогу на праведзеных у пачатку лютага сходах партыйных актывістаў у штаце Аёва, на першасных выбарах (праймерыз) у Нью-Гэмпшыры ён заняў другое месца. Па выніках праймерыз у Паўднёвай Караліне ў суботу Бутыджыдж атрымаў толькі каля 8,2% галасоў.

На думку шматлікіх аглядальнікаў, выбаршчыкі, якія падтрымлівалі Бутыджыджа, хутчэй за ўсё, стануць прыхільнікамі былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна. У лік удзельнікаў гонкі дэмакратаў цяпер таксама ўваходзяць сенатар ад штата Вермонт Берні Сандэрс, сенатар ад Масачусэтса Элізабэт Уорэн, мільярдэр Майкл Блумберг, сенатар ад Мінесоты Эмі Клабучар, член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Тулсі Габард.

Піт Бутыджыдж: Прызнацца ў тым, што я гей, я вырашыў, калі быў на вайне

Пстрычка істэблішменту: Бутыджыдж і Сандэрс перамагаюць на кокусах у Аёве

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031