Знайсці
26.02.2020 / 07:55РусŁacБел

Улады Ганконга выплацяць кожнаму жыхару па $1,3 тысячы сацпадтрымкі з-за каранавіруса

Улады Ганконга выплацяць усім дарослым жыхарам гэтага спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР па 10 тыс. ганконскіх даляраў (амаль $1,3 тыс.) у якасці меры сацыяльнай падтрымкі ва ўмовах ўспышкі каранавіруса. Пра гэта заявіў у сераду сакратар па фінансавых пытаннях (міністр фінансаў) мясцовай адміністрацыі Пол Чан, піша tass.ru.

«Сацыяльныя ўзрушэнні [антыўрадавыя пратэсты летам 2019 года] за апошнія месяцы і новая эпідэмія каранавіруснай інфекцыі нанеслі цяжкі ўдар па эканоміцы Ганконга», — канстатаваў ён.

«Пасля стараннага разгляду я вырашыў вылучыць па 10 тыс. ганконскіх даляраў пастаянным жыхарам Ганконга, старэйшым за 18 гадоў з мэтай стымулявання спажывання і палягчэння фінансавага цяжару насельніцтва», — паведаміў міністр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031