Знайсці
21.02.2020 / 09:163РусŁacБел

У Мінску працуюць ужо 6 аўтаномных тралейбусаў, а ў хуткім часе іх будзе 21

Tut.by

У 4-м тралейбусным парку на сённяшні дзень ёсць 8 аўтаномных тралейбусаў, 6 з іх ужо возяць пасажыраў па маршруце № 44 «ДС «Захад-3» — Бабруйская».

Пра гэта Мінск-Навінам паведаміў першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер гэтага філіяла «Мінсктрансу» Канстанцін Галалобаў.

— Першыя такія тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу ў 15 км пачалі паступаць у парк у канцы студзеня, прайшлі абкатку, і іх накіравалі на маршрут. Пакуль ўражанні ад гэтай тэхнікі толькі добрыя, — выказаў меркаванне спецыяліст.

— Праца пабудавана такім чынам, што значную частку трасы машыны ідуць аўтаномна. Гэта найбольш загружаныя ўчасткі, дзе звычайна назіраюцца заторы, нярэдкія аварыйныя сітуацыі, напрыклад, на вуліцы Прытыцкага ў раёне скрыжавання з праспектам Пушкіна, на вуліцы Кальварыйскай, у раёне плошчы Багушэвіча і Прывакзальнай плошчы.

Калі машыны абмінуць гэтую частку маршруту, токапрыёмнікі зноў ставяцца на кантактную сетку, і тралейбусы едуць традыцыйным спосабам. Пры гэтым у шляху зараджаецца батарэя, так што дадатковых падстанцый не патрабуецца. Дзякуючы гэтай тэхніцы скарацілася колькасць збойных сітуацый, сказаў К. Галалобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031