Знайсці
17.02.2020 / 07:161РусŁacБел

У 44 амерыканцаў з лайнера Diamond Princess знайшлі каранавірус

У 44 грамадзян ЗША, якія знаходзяцца на круізным лайнеры Diamond Princess у порце японскага горада Іякагама, выяўлены каранавірус 2019-nCoV. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на дырэктара нацыянальнага інстытута інфекцыйных захворванняў Энтані Фаўчы.

Паводле яго слоў, захварэлыя будуць праходзіць лячэнне ў бальніцах Японіі.

Лайнер Diamond Princess знаходзіцца на каранціне ў Іякагаме з пачатку лютага. На яго борце адбылася ўспышка каранавіруса. Усяго на караблі знаходзяцца каля 3,7 тыс. пасажыраў

Па апошніх звестках, колькасць тых, хто заразіўся вірусам на лайнеры, дасягнула 355 чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930