Знайсці
11.02.2020 / 18:575РусŁacБел

Апазіцыя падала заяўку на святкаванне Дня Волі — канцэрт на 10 тысяч чалавек у тусовачным месцы Мінска

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, Рух «За Свабоду» і партыя «Зялёныя» падалі сумесную заяўку на святкаванне гадавіны абвяшчэння БНР. 

Як расказаў «Нашай Ніве» лідар сацыял-дэмакратаў Ігар Барысаў, палітыкі разлічваюць правесці святочны мітынг-канцэрт на 10 тысяч слухачоў у нядзелю, 22 сакавіка.

Месца, на якое пададзеная заяўка, называць пакуль нельга — летась арганізатарам адмовілі менавіта з гэтай прычыны.

Барысаў тлумачыць, што для правядзення святкавання выбралі моднае тусовачнае месца Мінска, дзе раней праходзілі многія канцэрты.

БНР-100 у цэнтры Мінска. Фота Сяргея Гудзіліна

Раней апазіцыянеры ўжо прасілі для святкавання БНР-102 адну з трох пляцовак у цэнтры Мінска — на плошчы Свабоды, каля Опернага тэатра і каля Палацу спорту, — аднак ім адмовілі.

Тым часам працягваецца збор грошай на правядзенне БНР-102. Праўда, пакуль сабралі толькі 1545 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930