Знайсці
11.02.2020 / 12:442РусŁacБел

Снапкоў расказаў, з якім настроем едзе працаваць паслом у Кітай, дзе лютуе каранавірус 

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Кітаі пераваліла за тысячу чалавек, захварэлых ужо 43 тысячы (выздаравела ўжо 4 тысяч). 

З якім маральным настроем у такой сітуацыі ў Кітай збіраецца наш новы пасол Мікалай Снапкоў? Пра гэта «Наша Ніва» пацікавілася ў яго асабіста. 

«Не пагаджуся, што каранавірус лютуе — ён ідзе на спад. Ну так, тысяча чалавек загінула, але колькі ў тым жа Кітаі людзей штогод незаўважна памірае ад простага грыпу? Мы не ведаем пра гэта. Сітуацыя з гэтым вірусам на кантролі ў кіраўніка краіны. Таму, у адпаведнасці з указам, спакойна еду выконваць сваю задачу. Нічога не адкладаю — збіраюся і еду», — сказаў Снапкоў. 

У чым ён бачыць сваю галоўную задачу ў Кітаі? 

«Прэзідэнт пры прызначэнні вельмі проста пра гэта сказаў. Проста і глыбока, як заўсёды: палітычныя і сяброўскія адносіны, якія будуюць лідары краін, павінны быць на магутным эканамічным падмурку. Выканаць даручэнне, умацаваць гэты падмурак і базу росту эканомікі нашай краіны — вось мая задача», — дадаў новы пасол.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031