Знайсці
09.02.2020 / 20:561РусŁacБел

Сёлета «Белавія» пачне лятаць у Вену, Ташкент і іспанскі Рэус

Авіякампанія «Белавія» ў 2020 годзе запусціць рэгулярныя рэйсы ў Вену, Ташкент і іспанскі Рэус. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі ў інтэрв'ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТВ, паведамляе БелТА.

«У мінулым годзе маршрутная сетка авіякампаніі «Белавія» пашырылася. У гэтым годзе таксама дададуцца тры маршруты. Гэта рэгулярныя рэйсы ў Вену, Ташкент і іспанскі Рэус. Флот таксама будзе пашырацца. У красавіку плануецца пастаўка самалёта Embraer проста з завода. Другі самалёт Embraer новага пакалення чакаецца да канца гэтага года. Плануецца таксама пастаўка двух самалётаў Boeing», — сказаў Арцём Сікорскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера