Знайсці
04.02.2020 / 20:3220РусŁacБел

Незвычайны прыём у Мінску. Яго далі ў гонар Касцюшкі амерыканцы і палякі, а наведалі беларускі і літоўскі міністры

Сёння ў Мінску на сёмым паверсе гатэля DoubleTree by Hilton прайшоў незвычайны дыпламатычны прыём.

Незвычайны — таму што найчасцей прыёмы дае адна краіна, а запрашэнні на сённяшнюю імпрэзу мінскі бамонд атрымаў ад імені адразу двух дыпламатаў: пасла Польшчы Артура Міхальскага і часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.

Больш за тое, на прыёме прысутнічалі адразу два міністры замежных спраў: беларускі Уладзімір Макей і літоўскі Лінас Лінкявічус.

Аб'яднаў чатыры краіны ўраджэнец Беларусі, патрыёт Рэчы Паспалітай і герой вайны за незалежнасць ЗША Тадэвуш Банавентура Касцюшка.

Хоць дата не круглая — 274-я гадавіна з дня нараджэння, але атмасфера на прыёме была асаблівая, і гэта звязана з тымі пераменамі, якія адчуваюцца ў адносінах Беларусі і краін Захаду.

Прапануем вам трохі фотаў з прыёму. Здымаць карэспандэнтка «Нашай Нівы» магла толькі да афіцыйных прамоў, далейшая частка мерапрыемства была не для камер.

NN.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера