Знайсці
04.02.2020 / 17:231РусŁacБел

П'яны мазырчук у заклад скраў машыну і ўчыніў аварыю ВІДЭА

У Мазыры мужчына ў заклад скраў машыну і трапіў у аварыю. Напярэдадні ён выйшаў з калоніі, дзе сядзеў за крадзяжы машын, паведамляе міліцыя.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 студзеня ў адным з двароў раённага цэнтра. Трое мазырчукоў адзначалі вяртанне аднаго з іх з калоніі. Сабутэльнікі папрасілі паказаць навыкі крадзяжу машын былога зняволенага.

27-гадовы мужчына выйшаў на двор, дзе ўбачыў прыпаркаваныя «Жыгулі». Ён завёў аўтамабіль і паехаў з сябрамі ў краму па алкаголь.

Каля супермаркета п'яны кіроўца наехаў на бардзюрны камень. Відавочцы паведамілі аб аварыі ў міліцыю.

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі Мазырскага аддзела Дэпартамента аховы. Мужчына паспрабаваў з'ехаць, але пераслед быў нядоўгім. Вадзіцеля затрымалі.

Агляд паказаў у злодзея 1,2 праміле алкаголю, а правы кіроўцы ён наогул ніколі не атрымліваў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031