Названы новы лідар «Ісламскай дзяржавы»
Новым лідарам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» стаў адзін з яе заснавальнікаў і ідэолаг Амір Мухамед Саід Абдэль Рахман аль-Мауле. Пра гэта паведаміла газета The Guardian са спасылкай на крыніцы ў выведцы, піша interfax.ru.
Імя лідара абвясцілі неўзабаве пасля ліквідацыі папярэдняга лідара ІД, Абу Бакр аль-Багдадзі, у кастрычніку. Раней тэрарысты агучвалі імя Абу Ібрагіма аль-Хашымі аль-Курэйшы, але гэта, па словах газеты, толькі вайсковы псеўданім, які нічога не кажа ні спецслужбам, ні прадстаўнікам ІД.
Паводле Дзярждэпа, Амір Мухамед Саід — ураджэнец Ірака, прапаведнік і адзін з намеснікаў аль-Багдадзі. Яны знаёмыя з 2004 года, калі былі зняволенымі ў амерыканскім лагеры ў Іраку. Паводле The Guardian, Амір Абдэль Рахман цяпер спрабуе аб'яднаць кіраўніцтва групоўкі, што ў асноўным складаецца з тых, хто далучыўся на пазнейшых этапах існавання арганізацыі. У той жа час ён мае сувязі ў Турцыі, дзе яго брат з'яўляецца прадстаўніком палітычнага руху «Фронт іракскіх туркменаў».
Паводле экспертаў, новы лідар можа хавацца ў ваколіцах ірацкага Масула, дзе вывучаў шарыяцкае права.