Знайсці
17.01.2020 / 18:2319РусŁacБел

МЗС Расіі: Інтэграцыя з Беларуссю працягваецца

МЗС Расіі правяло прэс-канферэнцыю па выніках дзейнасці расійскай дыпламатыі ў 2019 годзе. На прэс-канферэнцыі былі закрануты і пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі.

У расійскім ведамстве падкрэслілі, што Беларусь з'яўляецца для Расіі найбліжэйшым хаўруснікам і стратэгічным партнёрам.

«Цяпер працягваецца работа, накіраваная на паглыбленне інтэграцыі Расіі і Беларусі. Падрыхтавана Праграма дзеянняў па рэалізацыі Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, якая была парафіравана кіраўнікамі ўрадаў Расіі і Беларусі ў верасні 2019 года ў Маскве.

Вядзецца праца над галіновымі «дарожнымі картамі», нацэленымі на яе выкананне. Гэтыя «дарожныя карты», усяго іх трыццаць адна, з'яўляюцца траекторыяй далейшай інтэграцыі нашых краін практычна ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця — фінансавай, прамысловай і іншых», — заявіла расійскае МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031