Знайсці
05.01.2020 / 23:3610РусŁacБел

Іран выходзіць з ядзернай здзелкі

flickr.com

Іранскія ўлады заявілі пра рашэнне адмовіцца ад выканання аднаго з пунктаў «ядзернай здзелкі», заключанай у 2015 годзе.

Як прагучала ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання Ірана, перадае РБК са спасылкай на Ройтэрз, у краіне ўзровень узбагачэння ўрану будзе залежаць не ад умоў пагаднення пяцігадовай даўніны, а ад патрэбаў краіны. Заява была зроблена на фоне эскалацыі напружанасці пасля забойства ў Багдадзе іранскага генерала Касема Сулеймані.

Пры гэтым у Тэгеране асабліва адзначылі, што гатовы працягнуць супрацоўніцтва з МАГАТЭ і вярнуцца да ўмоў пагаднення ў выпадку зняцця амерыканскіх санкцыяў.

Яшчэ ў лістападзе кіраўніцтва Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана абвясціла аб запампоўцы газу ў цэнтрыфугі, прызначаныя для ўзбагачэння ўрану да ўзроўню 5%. Такі ўран выкарыстоўваецца ў энергетычных рэактарах па ўсім свеце. Тэхналогія грунтуецца на тым, што газападобныя злучэнні ўрану змяшчаюцца ў цэнтрыфугу, дзе інерцыя прымушае цяжкія малекулы канцэнтравацца ля сценках цэнтрыфугі.

Да заключэння ядзернай здзелкі Іран узбагачаў уран да 20%. Такі уран — з канцэнтрацыяй ізатопа ўран-235 звыш за 20% — называюць высокаўзбагачаным, або зброевым.

Ядзернае пагадненне, вядомае як Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў, было падпісана ў 2015 годзе. Яно прадугледжвала абмежаванне ядзернай праграмы Ірана ў абмен на зняцце міжнародных санкцый супраць краіны. У маі 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб выхадзе з Ядзернага пагаднення з Тэгеранам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031