Знайсці
13.12.2019 / 07:583РусŁacБел

Сваякі Лужкова патлумачылі, чаму яго труну не адчынялі падчас развітання

Родныя экс-мэра Масквы Юрыя Лужкова вырашылі не адчыняць труну падчас цырымоніі развітання, каб нябожчык «застаўся ў памяці жывым, энергічным чалавекам», паведаміла interfax.ru крыніца ў яго асяроддзі.

Многія СМІ ў чацвер адзначылі, што на цырымоніі развітання з Лужковым і адпявання труна была зачыненая, яе пакрываў расійскі сцяг. Гэта стала падставай казаць, што абставіны смерці экс-чыноўніка не высветлены да канца.

Разам з тым, крыніца ў атачэнні экс-мэра раней распавяла «Інтэрфаксу», што Лужкоў памёр з-за рэдкага ўскладнення пасля працэдуры абследавання сэрца.

Лужкоў, які кіраваў Масквой больш за 18 гадоў, памёр на 84-м годзе жыцця ў мюнхенскай клініцы 10 снежня.

Развітанне з былым кіраўніком горада адбылося ў чацвер, 12 снежня, у маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля. Абрад адпявання здзейсніў патрыярх Маскоўскі Кірыл.

На цырымонію развітання прыехаў Уладзімір Пуцін, многія дзяржаўныя і грамадскія дзеячы. Пахаваны Лужкоў на Новадзявочых могілках Масквы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031