Знайсці
11.12.2019 / 19:441РусŁacБел

У Мінску шукаюць мужчыну, які скраў дзве вазы са штучнымі кветкамі

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які можа мець дачыненне да крадзяжу дзвюх ваз са штучнымі кветкамі. Яшчэ 21 лістапада ў перыяд часу з 14.10 да 14.30 з гандлёвага павільёна на праспекце Незалежнасці ім былі выкрадзены дзве вазы са штучнымі кветкамі на суму больш як 420 беларускіх рублёў.

Прыкметы злодзея: на выгляд 30—35 гадоў, рост 175—180 см, хударлявага целаскладу. Быў апрануты: зялёная куртка з капюшонам, шэрая вязаная шапка, шэрыя джынсы, шэрыя кеды.

Калі вам што-небудзь вядома пра чалавека на фота альбо вы маеце якую-небудзь інфармацыю па здарэнні, просьба звяртацца ў гарадскі аддзел міліцыі Першамайскага РУУС Мінска асабіста (вул. Уручская, 8) альбо па тэлефонах: 8-017- 224-70-33, 8-044-718-63-80, 8-029-179-40-45 альбо 102.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца, абяцаюць у міліцыі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930