Знайсці
11.12.2019 / 07:467РусŁacБел

Расія прыгадала Украіне пазыкі Януковіча, каб не плаціць кампенсацыю за газ

Украіна не можа адмовіцца ад выплаты крэдыту, у $ 3 млрд прадастаўленага Расіяй Кіеву ў 2013 годзе, калі прэзідэнтам краіны быў Віктар Януковіч, заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў, піша tass.ru.

Ён нагадаў, што Кіеў мае шанец урэгуляваць гэтую запазычанасць у пазасудовым парадку, прыняўшы прапанаваны Расіяй у рамках кансультацый па газе «нулявы варыянт», які прадугледжвае ўзаемную адмову ад фінансавых прэтэнзій.

Нядаўна ўкраінская кампанія «Нафтагаз» выйграла суд у расійскага «Газпрома». Згодна з рашэннем Стакгольмскага арбітражу, «Газпром» павінен выплаціць Украіне кампенсацыю ў $ 2,6 млрд за пастаўкі газу па завышанай цане.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930