Знайсці
13.11.2019 / 15:4125РусŁacБел

Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА

Відэа знята назіральнікам Юрыем Вашчанчуком на ўчастку № 37 Брэсцкай-Усходняй акругі №3, піша Радыё Свабода.

На відэа дзяўчына, трымаючы стос паперы ў руках, падыходзіць да скрыні для галасавання. Калі назіральнік просіць яе паказаць, колькі ў яе ў руках бюлетэняў, яна моўчкі разварочваецца і хутка сыходзіць.

«Мне падалося, што бюлетэнь, які апускала адна жанчына, упаў у скрыню вельмі гучна. Нібыта ён занадта цяжкі. Я стаў звяртаць увагу на гэта і заўважыў, што яшчэ адна пара сталых людзей кінула, як мне падалося, па некалькі бюлетэняў. І вось адну дзяўчыну я спыніў. Я ня мог перашкодзіць закідваць бюлетэні», — кажа Вашчанчук.

На відэа відаць, што дзяўчына разгубленая і хутка сыходзіць, не закінуўшы бюлетэні. Пры гэтым чуваць жаночы голас, які кажа «Выйдзіце, выйдзіце». Вашчанчук сцвярджае, што гэта голас старшыні камісіі.

Паводле яго, разыходжанняў у колькасьці выбарцаў, якія зафіксавалі назіральнікі ў першы дзень датэрміновага галасавання, і афіцыйным пратаколам, няма. Юры Вашчанчук будзе падаваць заяву ў Акруговую выбарчую камісію з нагоды гэтага інцыдэнту.

Выбарчы ўчастак месьціцца ў будынку ЖЭС-11. Старшыня выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031