Знайсці
12.11.2019 / 12:41РусŁacБел

У жыхаркі Жабінкі ў дызелі скралі зубны пратэз

Пра выпадак паведамляе брэсцкая абласная міліцыя.

Жанчына, што звярнулася ў міліцыю, распавяла, што падчас паездкі на дызель-цягніку «Лунінец — Брэст» нехта скраў забыты ёю кашалёк, у якім былі асабістыя дакументы, грошы, банкаўскія карткі і зубны пратэз.

Як высветліла міліцыя, крадзеж учыніла непрацуючая 58-гадовая жыхарка Драгічына. Яна прызналася, што пабачыла ў вагоне кашалёк, які ляжаў на адным з пасажырскіх месцаў. Жанчына забрала сабе грошы, а астатняе выкінула. Яна распавяла міліцыянтам, дзе выкінула кашалёк праз акно цягніка.

Праваахоўнікі ўважліва агледзелі больш за 2 км чыгуначных рэек па маршруце руху цягніка, але знайшлі выкінутыя рэчы і вярнулі ўладальніцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930