Знайсці
05.11.2019 / 09:364РусŁacБел

Аўстралійскі спрынтар-алімпіец не змог уцячы ад паліцыі з пакетам какаіну

Аўстралійскі спрынтар Джоэл Мілберн арыштаваны паліцыяй Сіднэя за захоўванне наркотыкаў.

Бягун знаходзіўся пад падазрэннем у захоўванні і распаўсюдзе какаіну. Спартсмен, выходзячы з аднаго з бараў Сіднэя, убачыў паліцэйскіх і паспрабаваў збегчы, але быў злоўлены. Яму таксама не ўдалося пазбавіцца ад наркотыкаў — Мілберн быў затрыманы з невялікім пакетам какаіну, адзначае Прэсбол з спасылкай на Daily Mail.

Мілберну таксама прад'яўленыя абвінавачванні ў супраціве паліцыі. Па словах адваката аўстралійскага алімпійца, на наступным пасяджэнні суда ён прызнае сваю віну.

33-гадовы Мілберн — удзельнік Алімпіяды-2008, дзе заняў 15-е месца ў бегу на 400 метраў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031