Знайсці
05.11.2019 / 08:29РусŁacБел

«Макдоналдс» выплаціць $8 млн звольненаму за службовы раман прэзідэнту

«Макдоналдс» выплаціць прэзідэнту кампаніі Стыву Істэрбруку, звольненаму за раман з супрацоўніцай, дапамогу ў памеры шасці заробкаў, паведамляе The Wall Street Journal.

Выданне адзначае, што за 2019 год Істэрбрук зарабіў 15,9 мільёна даляраў. Яму плацілі 1,35 мільёна даляраў у месяц.

На пасаду новага прэзідэнта кампаніі прызначылі Крыса Кемпчынскага, які ўзначальваў падраздзяленне кампаніі ў ЗША. Яго зарплата на пасадзе будзе складаць 1,25 мільёна даляраў.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт «Макдоналдса» Стыў Істэрбрук парушыў палітыку кампаніі, завёўшы раман з падначаленай. Яму давялося пакінуць пасаду.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031