Знайсці
23.10.2019 / 08:335РусŁacБел

Пад Полацкам раскрылі таямнічае знікненне кароў

16 кароў разабралі і прадалі двое палачан, якія працуюць жывёлаводамі. Аб падрабязнасцях злачыннай схемы gorod214.by распавяла афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС Юлія Зайцава.

Раней не судзімыя мужчыны, 22 і 34 гадоў, ад красавіка да кастрычніка гэтага года адводзілі са статку кароў, якія пасвіліся кругласутачна. У лесе яны рэзалі і разбіралі жывёл, а мяса прадавалі скупшчыкам за 150—200 рублёў за карову.

У РАУС адміністрацыя жывёлагадоўчага комплексу ў Полацкім раёне звярнулася тады, калі кароў перасталі выводзіць на пашу. Аператыўнікі выйшлі на падазраваных, якія і распавялі пра схему незаконнага ўзбагачэння.

Распачатая крымінальная справа, папярэдняя сума шкоды склала 37 000 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930