Знайсці
19.10.2019 / 11:246РусŁacБел

У Літве хакеры ад імя МЗС распаўсюдзілі фэйкавую навіну аб просьбе перавесці ў краіну ядзерную зброю

Хакеры ад імя МЗС Літвы распаўсюдзілі фэйкавую навіну аб просьбе прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы да ЗША стварыць ваенную базу ў Літве і перавесці ў краіну ядзерную зброю, піша Delfi.

У паведамленні гаворыцца, што прэзідэнт нібыта прапанаваў стварыць ваенную базу ЗША і перавесці ў Літву ядзерную зброю з базы Інджырлік у Турцыі.

Прэс-аташэ МЗС Літвы сказала, што фэйкавую навіну атрымалі некалькі сродкаў масавай інфармацыі, установы краін-сябраў НАТА, дыпламатычныя прадстаўніцтвы. Паведамленне было выслана з такога ж адраса, з якога распаўсюджвае інфармацыю СМІ Дэпартамент камунікацыі і культурнай дыпламатыі МЗС — [email protected].

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031