Знайсці
15.10.2019 / 12:358РусŁacБел

Новым камандуючым унутранымі войскамі стаў Юрый Назаранка — факты пра палкоўніка

Лукашэнка прызначыў новага камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, ім стаў палкоўнік Юрый Назаранка. У намеснікі міністра ўнутраных спраў ён пераходзіць з начальніка штаба Службы бяспекі прэзідэнта (СБП). 

Агулам, кар'ера Назаранкі не лінейная — ён ужо служыў ва ўнутраных войсках, але зрабіў некалькі пераходаў туды-назад з СБП. 

Пачаць трэба з таго, што ў войска Назаранка, які сам быў сынам афіцэра і паездзіў у дзяцінстве па Саюзе, трапіў, натхніўшыся паказальным выступам спецназа. 

Гэта і падштурхнула спачатку паступіць і скончыць факультэт унутраных войск і камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі. 

Потым была служба ў в/ч 3214, перавод у Брэст у в/ч 5526, адкуль ён перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта. 

Як сцвярджаюць крыніцы «Нашай Нівы», у час сваёй першай службы ў СБП Назаранка даслужыўся да начальніка аддзела, але далей у тым калектыве перспектываў прасунуцца па службе не было, таму ён прыняў прапанову ўзначаліць Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР), куды ўжо нейкі час шукалі камандзіра. 

Там ён праявіў сябе тым, што вычысціў атрад ад тых, хто не ўпісваўся ў маральна-прафесійныя ўяўленні Назаранкі аб байцах спецатрада. 

«Быў чалавек, які паляваў і таемна прадаваў воўчыя шкуры, як ІП, а так нельга — выляцеў», — кажуць нашы крыніцы. 

Работа Назаранкі ў САХР была ацэнена станоўча і ён зноў вярнуўся з СБП, але адразу начальнікам штаба. 

У выніку, з прыходам Караева ён трапіў у спіс з трох кандыдатур, якія той прапаноўваў вышэй на пасаду намесніка міністра — камандуючага ўнутранымі войскамі. 

Праўда, лічылася, што самая імаверная фігура гэта Ігар Бурмістраў, які быў намеснікам Караева ва ўнутраных войсках — той нават нядаўна атрымаў генерала. 

Але нейкі час таму у ведамстве ўжо пачалі гаварыць пра тое, што камандуючым стане Назаранка. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031