Знайсці
13.10.2019 / 09:412РусŁacБел

У Польшчы пачалося галасаванне на парламенцкіх выбарах

Чарговыя парламенцкія выбары пачаліся ў нядзелю ў Польшчы, піша tass.ru.

Аддаць свой голас на выбарах могуць больш за 30 млн палякаў на 27 415 выбарчых участках як унутры краіны, так і за яе межамі. У бюлетэнях для галасаваньня выбаршчыкі ўбачаць у асноўным прадстаўнікоў пяці палітычных аб'яднанняў, якія зарэгістравалі сваіх кандыдатаў у кожным з 41 выбарчых акругаў.

Грамадзянам Польшчы трэба будзе выбраць 460 дэпутатаў Сейма (ніжняй палаты парламента) і 100 сенатараў (членаў верхняй палаты). Выбары ў Сейм праходзяць па прапарцыйнай сістэме, а выбары ў Сенат - па аднамандатных выбарчых акругах.

Згодна з планам, усе ўчасткі для галасавання павінны зачыніцца ў 21:00. Адразу ж пасля гэтага мясцовыя СМІ апублікуюць дадзеныя экзітполаў.

Паводле папярэдніх апытанняў выбарцаў, 44,3% хочуць галасаваць за кіроўную кансерватыўную партыю «Права і Справядлівасць», 22,7% за ліберальную «Грамадзянскую кааліцыю», піша радыё «Свабода». У Сейм прайшлі б «Левыя» з падтрымкай 13,8% і «Польская сялянская партыя» — 6,2%. Па-за парламентам апынулася б «Канфэдэрацыя» лібертарыянцаў, нацыяналістаў і еўраскептыкаў — 3,5%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031