У Расіі ўдакладнілі звесткі пра аварыю пад Калугай: загінулі пяць беларусаў
Пяць грамадзян Беларусі загінулі і яшчэ пяцёра пацярпелі падчас сутыкненні мікрааўтобуса і грузавіка ў Калужскай вобласці, паведаміў ria.ru прадстаўнік экстраных службаў рэгіёну.
Раней паведамлялася пра чатырох загінулых.
Паводле папярэдніх звестак МУС РФ, 10 кастрычніка на 202-м кіламетры аўтадарогі М-3 «Украіна» у Бабынінскім раёне мікрааўтобус Mercedes Sprinter падчас развароту сутыкнуўся з фурай, якая ехала ў тым жа напрамку, і з'ехаў у кювет.
«Пацярпелі дзесяць чалавек - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пяць з іх загінулі», - сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго слоў, трое пацярпелых шпіталізаваныя ў бальніцы Калужскай вобласці, яшчэ двум медыцынская дапамога была аказаная амбулаторна.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Падатковая змяніла ўмовы праверкі фізасоб — вось як
 1
Украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму выставілі падазрэнне ў арганізацыі заказнога забойства. А гэта пажыццёвае
 4
Маладая бухгалтарка з Баранавічаў захапілася анлайн-казіно і змагла прайграць паўмільёна рублёў сваіх кліентаў
 3
На беларуска-польскай мяжы затрымалі расійскага дэзерціра. Імаверна, ён ішоў проста з фронту
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера