Знайсці
10.10.2019 / 11:283РусŁacБел

Зяленскі назваў сваю галоўную місію на пасадзе прэзідэнта

president.gov.ua

Як паведамляе УНІАН, пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас прэс-марафона ў Кіеве.

«Я мяркую, што мая задача (як прэзідэнта) спыніць вайну на Данбасе», — сказаў ён. Зяленскі падкрэсліў, што яго абіралі прэзідэнтам, які б «скончыў вайну». «Менавіта Зяленскі застаецца і заўсёды застанецца такім чалавекам», — дадаў ён.

Зеленскі адзначыў, што сёння на акупаванай тэрыторыі знаходзіцца вялікая колькасць людзей, якія лічаць сябе ўкраінцамі. Ён падкрэсліў, што многія ўкраінцы застаюцца на акупіраванай тэрыторыі па розных прычынах, асабліва таму, што не могуць пакінуць сваякоў.

«Хто гэты чалавек? Ён сепар? Ён баец ці ўкраінец? Ён украінец. Гэты чалавек нармальны. Сярэднестатыстычны ўкраінец, які не можа пакінуць бацькоў», — падкрэсліў Зяленскі.

Па словах Зяленскага, улады самі вінаватыя ў тым, што многім людзям не далі магчымасці перабрацца з акупаванай тэрыторыі. Паводле яго слоў, калі на Данбасе чалавек думае, што ён не ўкраінец, то «я не магу зараз патрапіць у яго мозг і не магу яму растлумачыць — гэта яго бачанне і гэта яго жаданне».

Ён падкрэсліў, што ўся «тая частка людзей, якія там жывуць, яны ведаюць, думаюць і адчуваюць сябе ўкраінцамі, і яны павінны ведаць, што мы іх не пакінем, мы абавязкова вернем іх з тэрыторыяй».

Зяленскі падкрэсліў, што «гэта наш план А».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031