Знайсці
01.10.2019 / 13:301РусŁacБел

У БДУІР выплацяць па 50 рублёў першакурснікам, якім не хапіла месца ў інтэрнаце

bsuir.com

У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі ў інтэрнаты засялілі больш за 70% першакурснікаў. Усім, хто яшчэ мае патрэбу ў жыллі, у ВНУ абяцаюць дапамагчы на ​​працягу кастрычніка. Пакуль жа тым студэнтам першага курса, якія здымаюць пакоі або кватэры, БДУІР выдзеліць разавую матэрыяльную дапамогу ў памеры 50 рублёў, піша Tut.by.

— Для гэтага студэнту трэба будзе напісаць заяву на матэрыяльную дапамогу, - тлумачыць механізм Дзмітрый Кузняцоў, прарэктар па выхаваўчай працы ўніверсітэта.

Ужо з кастрычніцкай стыпендыяй грошы прыйдуць студэнтам на картку.

— Ва універсітэце і раней аказвалі матэрыяльную дапамогу студэнтам, — працягвае Дзмітрый Кузняцоў. — Напрыклад, ёсць матэрыяльная дапамога на харчаванне. Сутнасць яе ў тым, што з 1 кастрычніка і да канца семестра сто хлопцаў і дзяўчат атрымліваюць талоны, на якія яны могуць паабедаць або ўзяць прадукты ў нашай сталовай. Сорак чалавек з гэтай сотні — першакурснікі.

Усяго ў БДУІР чатыры інтэрнаты. Ва ўніверсітэце ўжо засялілі больш за 80 працэнтаў студэнтаў розных курсаў. Усім, каму яшчэ патрэбна дах над галавой, абяцаюць дапамагчы ў бліжэйшы час. Каб гэта зрабіць, ВНУ заключыў дамовы з шэрагам устаноў адукацыі і прадпрыемстваў-партнёраў, якія гатовыя даць месцы ў сваіх інтэрнатах для будучых праграмістаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031