Знайсці
01.10.2019 / 12:183РусŁacБел

Браканьераў, якія падстрэлілі казулю, вылічылі па слядах ад шын БТР ФОТА

gosinspekciya.gov.by

Двух мужчын з Жодзіна затрымалі 27 верасня ў Смалявіцкім раёне, паведамляе БелТА. Браканьеры перасоўваліся на спецыяльна абсталяваным грузавіку ГАЗ-66 з шынамі ад бронетранспарцёра высокай праходнасці. Сляды ад гэтых шын іх і выдалі.

Браканьераў затрымалі, калі яны падстрэлілі казулю з незарэгістраванай двухствольнай стрэльбы. У грузавіку інспектары знайшлі яшчэ некаторыя дэталі браканьерскага цюнінгу. Кузаў машыны быў абсталяваны лябёдкай і адмысловым шчытом для таго, каб у грузавік можна было зацягнуць буйную дзічыну. А на пярэдняй частцы кабіны устаноўлены дадатковыя фары, каб высочваць звера ноччу.

Браканьеры з Жодзіна палявалі на цюнінгаваным аўто ў ваколіцы горада, іх затрымалі з незаконна здабытай казуляй. 

Мужчыны палявалі ў забароненым месцы, таму шкоду ад здабычы казулі ацанілі ў трайным памеры - атрымалася 9,2 тысячы рублёў. Заведзена крымінальная справа, яны ўжо пачалі пакрываць шкоду. На аўтамабіль ГАЗ і легкавы аўтамабіль «Нісан», які належыць аднаму з затрыманых, да суда накладзены арышт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031