Знайсці
01.10.2019 / 10:436РусŁacБел

Пад Гомелем людзей з палаючай машыны выратавалі маладажоны, што вярталіся з вяселля

Незвычайнае здарэнне адбылося 29 верасня ў Гомельскім раёне на 4-м км аўтадарогі «Піянер — Прыбор — Урыцкае». Кіроўцу выратавалі маладажоны Грыцэвічы, што вярталіся з вяселля, паведамляе раённае выданне Маяк.

22-гадовы кіроўца, з прыкметамі алкагольнага ап'янення, ехаў на «Рэно Логане». Рухаючыся ў напрамку вёскі Прыбор, на закругленні дарогі не правільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі дарогі і ўрэзаўся ў дрэва. Затым аўтамабіль загарэўся.

— Гэта было ўжо ноччу, мы як раз са свайго вяселля вярталіся, — распавядае Ірына. — Я нават задрамала ў таксі і не зразумела спачатку, што мы яшчэ да дома не даехалі. Нас спыніў хлопец, які прасіў дапамогі. Потым мы ўбачылі палаючую машыну, якая ўрэзалася ў дрэва. У ёй за рулём сядзеў чалавек.

- Вядома, гэта страшнае відовішча, — распавядае Аляксандр, муж Ірыны. - Машына гарыць, а кіроўца самастойна выбрацца не можа. Ён траўмаваны. Я паспрабаваў адчыніць дзверы, але яны ад удару заклінілі. Пазней, нават сам не ведаю як, у мяне атрымалася не тое, каб адкрыць, а проста вырваць дзверы. Дзейнічаў нават не раздумваючы, бо машына магла і падарвацца. Пакуль я выцягваў пацярпелага, мая жонка ўжо выклікала МНС і хуткую дапамогу.

— Я знаходзілася ў шоку, яшчэ такога ніколі не бачыла, - дадае Ірына. — Гэта сапраўды страшна. Але ў той момант жаданне дапамагчы чалавеку перасіліла страх. Я думаю, што так павінен быў паступіць кожны, не праехаць міма, а дапамагчы. З вайсковай часткі, якая знаходзілася побач, прыехала пажарная машына, а потым і хуткая дапамога. Толькі пасля гэтага мы з мужам адправіліся дадому.

Паводле інфармацыі Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, у выніку здарэння кіроўца і 16-гадовы хлопец, які ехаў з ім у якасці пасажыра, атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031