Знайсці
01.10.2019 / 07:41РусŁacБел

Ад Антарктыды адкалоўся айсберг вагой у 315 млрд тон

Па сваёй плошчы (1,6 тыс. кв. км) айсберг D28, што адкалоўся ад шэльфавага ледніка Эймеры ва Усходняй Антарктыдзе, толькі крыху саступае шатландскаму востраву Скай, піша bbc.com.

За гэтым айсбергам таўшчынёй каля 210 метраў цяпер будуць сачыць, бо такі гіганцкі масіў лёду можа стаць патэнцыйнай пагрозай для акіянскіх караблёў.

Апошні раз ад ледніка Эймеры такі буйны айсберг адколваўся ў пачатку 1960-х. Праўда, той айсберг быў і зусім гіганцкім — плошчай 9 тыс. кв. км.

«Гэта захапляльная падзея пасля столькіх гадоў назіранняў, — распавяла Бі-бі-сі прафесар Хелен Фрыкер з Навукова-даследчага інстытута Скрыпса (ЗША). — Мы ведалі, што ў выніку гэта адбудзецца, але гэта здарылася не зусім там, дзе чакалі».

Навукоўцы разлічвалі, што айсберг адваліцца ўсходней, дзе размешчаная частка шэльфа пад назвай «хісткі зуб». Але «зуб» па-ранейшаму трымаецца.

Хелен Фрыкер падкрэслівае, што з'яўленне айсберга ніяк не звязана з глабальным пацяпленнем.

Спадарожнікавыя здымкі, якія робяцца з 1990-х гадоў, паказваюць, што шэльфавы ледавік Эймеры застаецца ў раўнаважкім стане, нягледзячы на ​​актыўнае раставанне яго паверхні ў летнія месяцы.

Айсберг D28, згодна з разлікамі, мае таўшчыню прыкладна 210 метраў і важыць каля 315 млрд тон.

Прылівы і вецер будуць гнаць D28 на захад. Спатрэбіцца некалькі гадоў, перш чым гэты айсберг разваліцца на кавалкі і цалкам растане.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031