Знайсці
24.09.2019 / 14:42РусŁacБел

З'явіцца першы Цэнтр дапамогі пацярпелым у ДТЗ, якія знаходзяцца ў вегетатыўным стане

На дарогах Беларусі ў ДТЗ штогод атрымліваюць шкоду здароўю 3 з паловай тысячы чалавек. Каля трох працэнтаў з іх доўгі час знаходзяцца ў вегетатыўным стане. Гэта значыць, што ў іх істотна пашкоджаны галаўны мозг. Яны не рэагуюць на самога сябе і на навакольны свет, хоць працягваюць жыць, піша Звязда.

Першы ў краіне адмысловы цэнтр дапамогі такім людзям і іх сваякам адчыніць дзверы 26 верасня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны. Адбылося гэта пры садзейнічанні дабрачыннага фонда «Бяспечныя дарогі». Ён інвеставаў у адкрыццё цэнтра вялікія грошы — 250 тысяч еўра.

Як зазначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева, у цэнтры будзе арганізаваны рэгістр пацыентаў, якія знаходзяцца пасля ДТЗ у вегетатыўным стане, а сваякоў навучаць прыёмам догляду за такімі хворымі. Цэнтр аснашчаны самым сучасным абсталяваннем і разлічаны на шэсць коек. Першыя пацыенты ўжо праходзяць у ім лячэнне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031