Знайсці
17.09.2019 / 23:07РусŁacБел

У Вілейцы п’яны мужчына замкнуўся ў чужой машыне

Жыхар Вілейкі працуе за горадам. На мінулым тыдні мужчына вяртаўся з працы дадому, выпіў, але, не даехаў да дома, выйшаў у Ізбіне, каб пагутарыць з людзьмі.

У пошуках суразмоўцы ён спрабаваў увайсці ў некалькі двароў. Але брамкі былі зачыненыя. Нарэшце, у адзін з двароў ўвайшоў. Там жыве шматдзетная сям’я. Спачатку віляйчук гутарыў з жонкай гаспадара дома, а потым прапанаваў дапамогу. Калі на ганак выйшаў муж, мужчына схаваўся ў чужой машыне і замкнуўся ў салоне. На мірныя ўгаворы выйсці з аўтамабіля мужчына не адрэагаваў і выйшаў з салона толькі пасля прыбыцця міліцыі.

У дачыненні да вілейчука складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Мужчына ўжо заплаціў штраф. На раніцу пасля інцыдэнту растлумачыў, што не памятае пра тое, што адбываецца.

За дробнае хуліганства мужчына атрымаў 2 базавыя штрафу — 51 рубель.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031