Знайсці
03.09.2019 / 12:552РусŁacБел

Абвешчана птушка 2020 года. І гэта птушка-патрыёт ФОТЫ

Ахова птушак Бацькаўшчыны абвясціла птушку 2020 года. Гэта глушэц, паведамляе сайт ptushki.org.

Цікава, што глушэц вельмі нераўнамерна распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але часцей сустракаецца ў паўночных раёнах і на ўсходзе. Гэта таёжны, паўночны від і ў сувязі са зменай клімату ён паступова паўсюль па Беларусі знікае. Асабліва катастрафічнае становішча цяпер на захадзе і поўдні краіны — у Белавежскай пушчы сто гадоў назад жылі сотні глушцоў, а цяпер ён тут амаль знік.

У Беларусі жывуць два падвіды глушца: заходнееўрапейскі і сярэднярускі. У спевах заходнееўрапейскага падвіду ёсць характэрны элемент «корак» («пробка»), таксама чорнае бруха амаль не мае белых плям, і ён больш буйны, чым усходняя раса. Колькасць заходнееўрапейскага падвіду нізкая: не перавышае 500 асобін.

Самка глушца

Глушэц — патрыёт, амаль усё жыццё можа пражыць у адным лесе. Гэтыя птушкі жывуць і гняздуюцца ў хвойных лясах паблізу мохавых балотаў. Увесну і ўлетку глушэц есць парасткі, кветкі, пупышкі, лісце, лясныя ягады, насенне і насякомых. Увосень птушкі кормяцца лісцем асін, ягадамі журавін, зімой — хваёвай ігліцай, пупышкамі. Птушанятам патрэбен бялок, таму ядуць у асноўным казурак і павукоў.

Фоты Віктара Казлоўскага

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031