Навучальны год толькі пачаўся, а першую школу ўжо «замініравалі»
Раніцай 2 верасня на электронны адрас МНС паступіла паведамленне ад імя жыхаркі вёскі Каплічы, што школа ў суседніх Шыічах (Калінкавіцкі раён) нібы замініравана, паведамляюць Калінкавіцкія навіны.
Тым не менш Дзень ведаў у Шыічах адбыўся. Лінейку правялі каля сельвыканкама. Першы ўрок для навучэнцаў 1-2 класаў правялі ў будынку дзіцячага садка, для навучэнцаў 3-4 класаў - у будынку сельвыканкама. Астатнія навучэнцы размясціліся ў сельскім клубе.
У сваю чаргу спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 праверылі будынак школы і ніякіх выбуховых рэчываў не знайшлі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
«Яны разрэзалі маю сукенку, я засталася голая — і пачалося». Беларуска, якую згвалтавалі на Балі, расказала, што было
 40
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера