Знайсці
02.09.2019 / 14:53РусŁacБел

Крышціяну Раналду адмовіўся насіць нашыўку найлепшага гульца чэмпіянату Італіі

Фота з інстаграма Крышціяну Раналду

Форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду адмовіўся насіць на форме нашыўку найлепшаму гульцу мінулага сезона чэмпіянату Італіі. Паводле інфармацыі Marca, ён прыняў такое рашэнне, бо не хоча ставіць сябе вышэй за партнёраў па камандзе.

Раналду стаў адзіным, хто адмовіўся насіць падобную нашыўку сярод гульцоў чэмпіянату Італіі, якія атрымалі ўзнагароды па выніках мінулага сезона.

У стартавых гульнях першынства значкі найлепшых гульцоў былі заўважаны на формах у найлепшага галкіпера мінулага сезона Саміра Ханданавіча, найлепшага абаронцы Каліда Кулібалі, найлепшага паўабаронцы Сяргея Мілінкавіча-Савіча, найлепшага форварда Фабіа Квальярэлы і найлепшага маладога гульца Ніколы Дзаньола.

Раналду выступае за «Ювентус» з лета мінулага года. Футбаліст перайшоў у турынскі клюб з «Рэала» за € 100 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031