Знайсці
22.08.2019 / 18:355РусŁacБел

Віцебскі грыбнік заблукаў у лесе і дзесяць дзён шукаў дарогу дадому. Дайшоў аж да Расіі

Жыхар Віцебскага раёна заблукаў у лесе і дзесяць дзён шукаў дарогу дадому, паспеўшы пабываць за гэты час у Расіі, паведамляе міліцыя.

50-гадовы мужчына з вёскі Валькі сышоў у лес па ягады і грыбы 13 жніўня. У лесе ў нейкі момант яму стала дрэнна. А калі ён апамятаўся, то зразумеў, што заблукаў. Стаў шукаць дарогу дадому, выйшаў да ракі і некалькі дзён пражыў каля яе, еў ягады, піў рачную ваду. Набраўшыся сіл, грыбнік працягнуў дарогу, толькі ён не набліжаўся да дому, а аддаляўся ад яго і апынуўся на тэрыторыі Смаленскай вобласці. Мужчына зноў апынуўся ў Беларусі 21 жніўня. У памежнай вёсцы Кажуроўшчына Лёзненскага раёна грыбнік сустрэў пастуха, пагаварыўшы з якім, зразумеў, які доўгі шлях прайшоў.

Пастух дапамог яму зарыентавацца і паказаў напрамак дарогі дадому. Сёння грыбнік паспяхова вярнуўся. Яго агледзелі медыкі — на шчасце, іх дапамога не спатрэбілася.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031