Знайсці
15.08.2019 / 07:22РусŁacБел

У гарах Грузіі прапалі тры турысткі з Беларусі

v-georgia.com

Пра гэта ў сераду паведаміла ТАСС са спасылкай на прэс-цэнтр грузінскай службы па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.

Жанчыны згубіліся на гары Тэтнульдзі ў рэгіёне Самэгрэла-Верхняя Сванетыя. Яны знаходзіліся ў складзе групы альпіністаў, якія вярталіся на базу пасля пакарэння вяршыні, і прапалі па шляху да базы.

«Мы вядзем іх пошукі усімі існуючымі ў нас рэсурсамі», — адзначылі ў ведамстве.

Вядома, што адной са зніклых жанчын каля 36 гадоў, двум іншым - менш за 60 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера