Знайсці
10.08.2019 / 16:205РусŁacБел

Тысячы мінчукоў сабраліся ў Лошыцы на А-Фэст ФОТЫ

10 жніўня ў Лошыцкім парку ў чацвёрты раз праходзіць A-Fest.

Open-air стаў сапраўды доўгачаканай падзеяй для ўсіх наведвальнікаў свята і кожны год збірае каля 150 тысяч чалавек. Па традыцыі гасцей шматтысячнага фестывалю будзе чакаць еўрапейскі адпачынак на траве пад адкрытым небам, зоны забаў на любы густ, крэатыўныя фотазоны, дзе кожны зможа зрабіць выдатную фотачку для сацсетак, смачная і разнастайная ежа на фудкорце і, вядома, мноства гатункаў піва ад «Аліварыі».

На фэсце заспявае PALINA (тая самая, што яшчэ зусім нядаўна была Палінай Рэспублікай), O.TORVALD (хэдлайнеры ўкраінскай рок-сцэны), Groove Dealers (малады мінскі фанк-гурт), PLUM BUM.

Хэдлайнерамі ад Беларусі будуць Nizkiz. Таксама тут зайграюць «Бумбокс» (Украіна) і K-Maro — франка- і англамоўны спявак, які стаў адметны не толькі стылем сваёй музыкі, але і «фрэнглішам» (так называюць моўную аснову яго тэкстаў, бо яна складаецца з французскай і англійскай).

Фэст будзе праходзіць да 23:00 — вы яшчэ можаце на яго паспець!

Уваход вольны (непаўналетнім у суправаджэнні дарослых)

Фотаздымкі Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031