Знайсці
07.08.2019 / 13:5611РусŁacБел

У «Мінсктрансе» хабарны скандал: у кабінеце знайшлі аблігацыі на $500 тысяч і $30 тысяч гатоўкай

Некалькі службовых асоб дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» падазраюцца ў атрыманні хабараў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску.

«Службовыя асобы былі ўзятыя з доказамі злачынства - пры атрыманні хабараў за лабіраванне інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў. Прычым у кабінеце ў аднаго з іх выяўлены банкаўскія аблігацыі на суму $500 тыс. на прад'яўніка (абязлічаныя) і яшчэ $30 тыс. наяўнымі ў банкаўскіх упакоўках», — распавялі ў ДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску.

Ёсць інфармацыя, што гэта не першы факт атрымання службовымі асобамі «Мінсктрансу» грашовых сродкаў ад кіраўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб пастаўках на адрас аўтобусных і тралейбусных паркаў сталіцы.

Распачатыя крымінальныя справы, колькасць фігурантаў не разгалошваецца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031