Знайсці
06.08.2019 / 12:3914РусŁacБел

Каламойскі распавёў, што прапагандыст Салаўёў ледзь не пайшоў на ўкраінскі тэлеканал

Украінскі алігарх Ігар Каламойскі, які падтрымліваў Уладзіміра Зяленскага, распавёў РБК пра перамовы аб прыёме на працу расійскага тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва.

Па словах Каламойскага, Салаўёў павінен быў працаваць на ўкраінскім тэлеканале «1+1». «Ён у адзін час пераехаў у Ізраіль, у 2011 ці 2012 годзе, калі ў яго былі нейкія непрыемнасці ў Расіі. І ён [Салаўёў] досыць сур'ёзна пра гэта думаў. У нас з ім рыхтавалася нават падпісанне кантракту і ўжо «нават абмяркоўвалі фінансавыя пытанні», - распавёў алігарх.

Паводле словаў алігарха, Салаўёву прапаноўвалі пасаду вядучага аўтарскай праграмы на «1+1».

Аднак пасля журналісту «даравалі» і ён вярнуўся ў Расію, працягнуў Каламойскі. Пры гэтым бізнесмен падкрэсліў, што сам з Салаўёвым не сустракаўся. Перамовы ў Ізраілі вёў стрыечны брат журналіста Аляксандр Шапіра, які, па словах Каламойскага, «быў яго таварышам», з якім яны разам вучыліся.

Салаўёў абвяргае словы Каламойскага: ён заявіў, што з Шапірам не знаёмы і «непрыемнасцяў у Расіі» не меў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера